500 мільярдаў рублёў пойдзе на міліярацыю ў Магілёўскай вобласці

Праграма захавання і выкарыстання меліяраваных зямель на 2011—2015 гады прынята 19 лістапада на сесіі Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў.

Як паведаміў БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Магілёўвадбуд" Іван Цумераў, кошт абласной праграмы, распрацаванай на аснове адпаведнай рэспубліканскай, больш за 500 мільярдаў рублёў. 47 мільёнаў з іх пойдзе на аснашчэнне арганізацый, якія працуюць па гэтай праграме.

Паводле слоў Цумерава, праграмай прадугледжана рэканструкцыя меліярацыйных сістэм, якія не працуюць, на плошчы 44 тысячы гектараў. Таксама будуць падрыхтаваны да выкарыстання ў сельгасабароце 12 тысяч га забалочаных зямель.

На догляд і рамонт меліярацыйнай сеткі Магілёўскай вобласці праграмай прадугледжваецца штогадовае выдзяленне прыблізна 13 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі