480 наймальнікаў адмовілі ў працы асобам, чыіх дзяцей выхоўвае дзяржава

Больш за 480 наймальнікаў сёлета адмовіліся ўзяць на працу асобаў, якія пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, а таксама тых чые дзеці знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы. Толькі 7 кіраўнікоў прадпрыемстваў прыцягнутыя за такая адмовы да адказнасці, – паведамляе “Интерфакс”. Чыноўнікі лічаць, што падобная сітуацыя выкліканая адсутнасцю ў Беларусі механізма стымулявання прадпрыемстваў, якія будуць працаўладкоўваць асобаў згаданай катэгорыі. Напрыклад, ільготаў у падаткаабкладанні.


Пазыка дзяржаве з боку асобаў, змешчаных ва ўстановы закрытага кшталту, чые дзеці знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы, складае 13 мільярдаў беларускіх рублёў. Яшчэ 11 мільярдаў рублёў вінныя асобы, якія адбываюць пакаранні ва ўстановах адкрытага кшталту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі