30 снежня будзе ад +2 па захадзе да -7 па ўсходзе краіны

30 снежня будзе ад +2 па захадзе да -7 па ўсходзе краіны

У чацвер, 30 снежня, чакаеацца воблачнае надвор'е, уначы з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы па захадзе, а ўдзень у многіх раёнах краіны часам пройдзе невялікі снег, мокры снег, па захадзе — з дажджом. Зранку і ўдзень месцамі прагназуецца галалёд, слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 ніжэй за нуль, пры праясненнях паветра будзе да -16...-18, па захадзе краіны чакаецца 5-8 марозу. Удзень чакаецца ад +2 па захадзе да -7 па ўсходзе краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі