28-гадовага мінчука пакаралі за падробку дакумента з вынікамі ПЛР-тэстаў

28-гадовага мінчука пакаралі за падробку дакумента з вынікамі ПЛР-тэстаў

28-гадовага мінчука пакаралі за падробку дакумента з вынікамі ПЛР-тэстаў на COVID-19. Яго чакаюць грамадскія працы на тэрмін 200 гадзін, паведамляе minsknews.by.

Мужчына працаваў у турыстычным агенцтве. Аднойчы ён падабраў тур у Турцыю для маладой пары. Каб кліенты маглі паехаць на адпачынак, не чакаючы афіцыйных вынікаў ПЛР-тэстаў, на камп'ютары падрабіў дакумент. Яго яны павінны былі паказаць у аэрапорце.

Падробка была выяўлена, а яе аўтарам зацікавілася міліцыя. Сваю віну мінчук цалкам прызнаў. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі