26 верасня адзначаецца Сусветны дзень сэрца

Сусветны дзень сэрца праводзіцца штогод у апошнюю нядзелю верасня. Такая традыцыя з’явілася ў 2000 годзе і падтрымліваецца яна арганізацыямі-сябрамі Сусветнай арганізацыі сэрца. Мэта гэтай падзеі — павысіць інфармаванасць грамадскасці аб лекаванні хваробаў сэрца і інсульта і важнасці здаровага ладу жыцця. Сардэчна-сасудзістыя захворванні з’яўляюцца вядучай прычынай смерці ў свеце — яны штогод забіраюць болей за 17 мільёнаў чалавечых жыццяў. Гэтая праблема закранае збольшага краіны з нізкім і сярэднім узроўнем прыбытку. Болей за 82% выпадкаў смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў адбываецца менавіта ў гэтых краінах, амаль у роўнай меры сярод мужчынаў і жанчынаў.
 
Асноўнымі фактарамі рызыкі тут з’яўляюцца няправільнае харчаванне, фізічная інэртнасць і спажыванне тытуню. Такія паводзіны прыводзяць да 80% выпадкаў ішэмічнай хваробы сэрца і хваробы сасудаў галаўнога мозга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі