21:38 Праз 50 год Леніна не ўзгадаюць

Большасць расіянаў лічаць, што праз 50 год асоба Уладзіміра Леніна будзе цікавая толькі для гісторыкаў. Паводле апытання Аналітычнага цэнтра Юрыя Левады, такую думку выказалі 45% рэспандэнтаў (7 гадоў таму так меркавала 36 % апытаных).


Па дадзеных Левада-Цэнтра, сярод моладзі да 25-ці год ацэнкі Леніна як станоўчай гістарычнай асобы, мысляра і правадыра, сустракаюцца ў 2-3 разы радзей, чым сярод апытаных, старэйшых за 55 год.


У той жа час сярод расіянаў сярэдняга ўзросту ў адрозненні ад прадстаўнікоў самага старэйшага пакалення, пераважаюць адмоўныя ацэнкі асобы правадыра рускай рэвалюцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі