21 верасня Ціханоўская выступіць у Савеце ЕС: МЗС Беларусі незадаволены

Анатоль Глаз / Еўрарадыё
Анатоль Глаз / Еўрарадыё

МЗС Беларусі незадаволены тым, што 21 верасня Святлана Ціханоўская збіраецца выступіць на Савеце Еўрасаюза ў Бруселі. Чакаецца, што падчас гэтага паседжання, у якім удзельнічаюць міністры замежных спраў краін — удзельніц ЕС, будуць разгледжаныя сітуацыя ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, а таксама магчымыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі ўдзел Ціханоўскай у Савеце ЕС, калі гэта адбудзецца, лічаць "нахабным і непрыкрытым умяшаннем ва ўнутраныя справы нашай краіны і поўнай непавагай да яе грамадзянаў". "Навошта наогул праводзіць выбары, калі можна проста прызначыць звонку нейкага зручнага ва ўсіх адносінах суб'екта і рабіць выгляд, што выбудоўваеш з ім адносіны?

Пасля такіх крокаў ўжо, па-мойму, нікому не трэба будзе даказваць, што рэалізуецца курс на падрыў суверэнітэту Беларусі", — лічыць кіраўнік прэс-службы МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Беларускія дыпламаты давялі сваю пазіцыю да ведама прадстаўніка ЕС у Мінску і "адпаведных асоб" у Бруселі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі