20:03 Беларусь і Расія ўзгаднілі ўмовы транзіту

Урад Расіі ўхваліў прадстаўлены Федэральнай мытнай службай і папярэдне ўзгоднены з беларускім бокам праект пагаднення з урадам Беларусі аб транзіце тавараў, што перамяшчаюцца паміж мытнымі органамі дзвюх дзяржаў. Распараджэннем прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Фрадкова ад 7 красавіка Федэральнай мытнай службе даручана пасля дасягнення дамоўленасці з беларускім бокам падпісаць гэтае пагадненне ад імя ўраду Расіі.

Пры гэтым мытнікам дазволена ўносіць у прыкладаны праект змяненні, што не маюць прынцыповага характару. Работа над гэтым дакументам вядзецца некалькі гадоў.

Падпісанне пагаднення дазволіць вырашыць комплекс пытанняў, у прыватнасці вызначыць, якім чынам тавары накіроўваюцца з Беларусі ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі