20 журналістаў атрымалі папярэджанні ад пракуратуры

Сітуацыю ў медыйнай прасторы напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі абмеркавалі журналісты, палітыкі, праваабаронцы на круглым стале ў Мінску. Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна адзначыла, што з дзяржаўнага распаўсюду выкідаюцца недзяржаўныя выданні, спробы зарэгістраваць новыя СМІ палітычна актыўнымі асобамі не маюць поспеху. За апошні час 20 журналістаў атрымалі папярэджанні ад пракуратуры за працу на замежныя медыі без акрэдытацыі, паведамляе Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі