Вы тут

19 студзеня ў Беларусі рэзка зменшылася колькасць новых хворых на COVID-19

Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

Паводле звестак прэс-службы Мінздароўя, у Беларусі рэзка скарацілася колкьасць новых выпадкаў захворвання на COVID-19. Па стане на 19 студзеня зарэгістравана 1365 новых пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, хаця яшчэ ўчора іх было 1899. Агулам жа ад пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 228 716 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

За час пандэміі ў Беларусі памёр 1601 пацыент з каранавіруснай інфекцыяй, за апошнія суткі 10. 

За мінулыя суткі было выпісана 1295 чалавек, за ўвесь час — 212 074.

Дарэчы, за мінулыя суткі было зроблена 8932 тэсты на COVID-19 — гэта таксама менш, чым у мінулыя дні. Для параўнання: 17 студзеня — 21 050 тэстаў, 18 студзеня — 11 468. За ўвесь час пандэміі ў краіне зроблена 4 280 314 тэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.