18:12 У Мінск прыбыў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША

Сёння ў Мінск прыбыў намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвід Крамер.
Як паведамілі ў амерыканскай амбасадзе, падчас трохдзённага візіту Крамер плануе сустрэцца з лідэрамі дэмакратычнага руху і бізнес-супольнасці, незалежнымі эканамічнымі і палітычнымі экспертамі, студэнтамі, прадстаўнікамі недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі і сваякамі палітвязняў, а таксама з афіцыйнымі асобамі.

Між іншым, у Міністэрстве замежных спраў Беларусі аб візіце памочніка дзяржсакратара ЗША нічога не ведаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі