17:55 Вячаслаў Сіўчык таксама на свабодзе

Суддзя Савецкага суда Мінска Аксана Рэлява прызнала актывіста апазіцыі Вячаслава Сіўчыка вінаватым у дробным хуліганстве, але вызваліла яго ад адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з нязначнасцю здзейсненага правапарушэння. 13 сакавіка на Сіўчыка быў складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта палітык спраўляў патрэбу на плошчы Якуба Коласа). Палітык быў затрыманы і правёў ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку па вуліцы Акрэсціна. Спачатку суд быў запланаваны на 23 сакавіка, але разгляд справы перанеслі на 4 красавіка, паводле матэрыялаў сайта “Хартыя 97”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі