17:27 Прэзідэнт Ірана прыняў рашэнне памілаваць 15 брытанскіх маракоў

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад прыняў рашэнне памілаваць 15 брытанскіх маракоў, якія, па меркаванні Ірана, уварваліся ў іранскія тэрытарыяльныя воды. "Іранскі народ жадае, каб гэты экіпаж маракоў таксама быў асвячоны лагодай Алаха. Мы вырашылі памілаваць іх, зрабіць ім такі падарунак", - заявіў прэзідэнт Ірана ў Тэгеране ў сераду на прэс-канферэнцыі, якая трансляваліся ў прамым эфіры мясцовага тэлеканала. Ён дадаў, што "гэта будзе правільна з пункта гледжання іслама".

Па словах Ахмадзінежада, "брытанскаму ўраду бракуе адвагі сказаць свайму народу, што іх вайскоўцы парушылі мяжу Ірана". Ён нагадаў, што сярод 15 маракоў ёсць адна жанчына. Брытанскія маракі былі затрыманыя 23 сакавіка ў іранскіх, як сцвярджае Тэгеран, тэрытарыяльных водах.

Лондан і Багдад заяўляюць, што затрыманне было праведзена ў іракскіх водах. Ахмадзінежад адзначыў, што Іран жадае мець дружалюбныя адносіны з усімі краінамі, асабліва са Злучанымі штатамі, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі