17:08 Мексіканец Карлас Слім даганяе Біла Гейтса

Самым багатым чалавекам у свеце можа стаць мексіканскі бізнесмен. У яго ёсць добрыя шансы абыйсці знакамітага амерыканца Біла Гейтса.

Паводле падлікаў часопіса Forbes, 67-гадовы мексіканец Карлас Слім яшчэ месяц таму быў трэцім у спісе багачоў. Аднак за такі кароткі час ён здолеў зарабіць яшчэ 4 мільярды і зараз ён валодае 53 мільярдамі 100 мільёнамі долараў.

Самы багаты чалавек свету Біл Гейтс «ацэньваецца» ў 56 мільярдаў, аднак апошнім часам ён захапіўся філантропіяй і мала ўвагі надае павелічэнню сваіх грошай. Вядома, што мексіканец Слім з’яўляецца сынам ўражэнца Лівана. Ён валодае кампаніямі, многія з якіх дзейнічаюць у сферы тэлекамунікацый.


Паведамляе «Інтэрфакс»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі