16:30 У Беларусі здымуць абмежаванні на праезд цяжкавагавага транcпарту

У Беларусі прынята рашэнне аб датэрміновым зняцці абмежаванняў на праезд цяжкавагавага транспарту па шэрагу рэспубліканскіх дарог. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента "Белаўтадар" Васіль Якаўлеў. Ён прызнаў, што ініцыятыва беларускага боку па ўвядзенні часовых абмежаванняў магла стаць адной з прычын вялікай колькасці грузавога транспарту, якую можна назіраць гэтымі днямі на латвійска-расійскай мяжы. Гэта вымусіла латвійскія ўлады аб'явіць у памежнай вобласці рэжым надзвычайнай сітуацыі.

У раёне Лудзы ланцуг з 1 тыс. аўтамабіляў расцягнуўся амаль на 40 км. Як адзначыў Якаўлеў, веснавыя абмежаванні на праезд цяжкавагавых транспартных сродкаў па шэрагу рэспубліканскіх аўтадарог у Беларусі ўводзяцца штогод. Гэта звязана з тым, што ў веснавы перыяд дарогі зніжаюць сваю апорную здольнасць.

Сёлета абмежаванні былі ўведзеныя з 20 сакавіка да 1 траўня. Пры гэтым дарожнікі сцвярджаюць, што практычна ўсе асноўныя маршруты руху транзітнага транспарту працуюць у звычайным рэжыме і веснавыя абмежаванні, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, іх не закранулі.

Нягледзячы на гэта, у сувязі са спрыяльнымі ўмовамі надвор'я дэпартаментам "Белаўтадар" 3 красавіка ўнесена ў Міністэрства транспарту і камунікацый прапанова аб датэрміновым зняцці дзейных часовых абмежаванняў у Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - з 5 красавіка, у Мінскай вобласці - з 10 красавіка, па астатніх абласцях - з 15 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі