16:06 Чэхія выступае за паніжэнне коштаў на шэнгенскія візы для беларусаў

Чэхія мае намер зрабіць больш даступнай шэнгенскую візу для беларускай моладзі, грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Пра гэта гаворыцца ў лісце, накіраваным Аляксандру Мілінкевічу намеснікам прэм'ер-міністра Чэхіі Аляксандрам Вондрам. У лісце паведамляецца, што "змяніць правілы выдачы віз можна толькі на падставе двухбаковага пагаднення ЕС і пэўнай краіны, як гэта было зроблена ва Украіне і плануецца ў Малдове. "Сённяшняе кіраўніцтва Беларусі, на жаль, не падрыхтавана да падобных перамоў", - заўважыў у лісце чэшскі палітык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі