14-гадовы мінчук атрымаў 27 тысяч вольт і застаўся жывы

14-гадовы мінчук атрымаў 27 тысяч вольт і застаўся жывы. Сяргей пераходзіў рэйкі на станцыі Мінск-Сартавальны. На шляху трапіўся таварны састаў. Падлетак вырашыў скараціць шлях: забраўся на страху вагона, выпрастаўся – і атрымаў мацнейшы ўдар токам.

На нейкі час пасля ўдару ён страціў прытомнасць. Пасля ачуняў, нейкім цудам спусціўся з вагона і дабраўся да прыпынку грамадскага транспарта "Ручай".


Пацярпелага адразу жа даставілі ў 2-ю клінічную лякарню з тэрмічнымі апёкамі тулава і рук плошчай ў 30%. Па меркаванні журналістаў газеты “Рэспубліка”, наўрад ці ён зачапіў правады высокавольтнай лініі – іначай маментальна згарэў бы. Хутчэй за ўсё, яго стукнула разрадам току, які ўтварыўся ля лініі.


Па статыстыцы, штогод на беларускай чыгунцы фіксуецца да 10 падобных здарэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі