12 верасня мінская Аляксандра-Неўская царква адсвяткуе 110-гадовы юбілей

Мінская Аляксандра-Неўская царква, якая знаходзіцца на вайсковых могілках, 12 верасня адзначыць сваё 110-годдзе.
Як паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”, з гэтай нагоды Беларуская праваслаўная царква выпусціла фільм, які распавядае аб узвядзенні аднаго з найстарэйшых Мінскіх храмаў, яго святынях і святарах, якім давялося тут служыць.

Нагадаем, Аляксандра-Неўская царква пабудаваная ў 1898 годзе як помнік салдатам, загінулым падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў. У гэтай вайне, якая вызваліла балгараў ад турэцкага валадарства, удзельнічалі Мінскі і Магілёўскі пяхотныя палкі, Беларускія ўланскі і гусарскі палкі. 118 імёнаў загінулых золатам выбітыя на мемарыяльных дошках унутры храма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі