10:22 Сёння стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе

Сёння распачынаецца 17-ы чэмпіянат Беларусі па футболе сярод камандаў вышэйшай лігі. 14 красавіка згуляюць «Гомель» і «Нафтан» (Наваполацк). Астатнія гульні пройдуць у нядзелю.

Дзейныя чэмпіёны краіны і ўладальнікі Кубка Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ будуць прымаць гродзенскі «Нёман».

Мінскае «Дынама» пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча згуляе ў Жодзіна з мясцовым «Тарпеда». «Дарыда» прыме на сваім полі салігорскі «Шахцёр». У Смаргоні сустрэнуцца два дэбютанты вышэйшага дывізіёна - «Смаргонь» і ФК «Мінск».

Брэсцкае «Дынама» згуляе з мінскім МТЗ-РИПО. «Віцебск» прыме на сваім полі магілёўскі «Днепр».

www.belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі