Затрыманая дачка палітвязня Рыгора Кастусёва

Дачка Рыгора Кастусёва Кацярына

Дачка Рыгора Кастусёва Кацярына / @6tvby

Затрыманая дачка палітвязня Рыгора Кастусёва Кацярына. У канале сілавікоў з'явілася відэа, дзе яна паведамляе пра сваё затрыманне. Жанчына расказвае, што жыве ў Магілёве, працуе выкладчыцай у мясцовай аўташколе. Яна таксама кажа, што ў 2020 годзе "аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню "Вясна", а ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце "Плана Перамога". Затым затрыманая кажа, што яе накіроўваюць у ІЧУ.

Нагадаем, кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва асудзілі ў верасні 2022 года на 10 гадоў пазбаўлення волі па справе аб "захопе ўлады". У зняволенні ў яго выявілі анкалагічнае захворванне, стан здароўя сур'ёзна пагоршыўся. У пачатку красавіка стала вядома, што яго прааперавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі