Замах на Леаніда Волкава замовіў грамадзянін Беларусі — Туск

Дональд Туск

Дональд Туск / PAP/EPA

За нападам на Леаніда Волкава ў Вільні стаіць грамадзянін Беларусі. Пра гэта ў сацсетках заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Паводле яго, беларус замовіў напад двум грамадзянам Польшчы, звязаным з коламі футбольных фанатаў. Яго затрымалі, як і нападнікаў.

"Патэнцыйны забойца прэзідэнта Зяленскага, паляк, які дзейнічае ў супрацоўніцтве з расійскімі службамі, арыштаваны два дні таму. Беларус, які працуе на расіян, які замовіў двум палякам забойства паплечніка Навальнага, затрыманы. Нападнікі таксама ўжо затрыманыя. Яны звязаныя з коламі фанатаў-ультрас", — піша Туск.

Ён падкрэслівае, што ўсе затрыманні адбыліся ў красавіку. Туск абяцае, што не будзе ніякай літасці да супрацоўнікаў расійскіх службаў: "Выпалім жалезам кожную здраду і спробу дэстабілізацыі".

У сярэдзіне сакавіка ў Вільні невядомыя напалі на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкавааплечніка Аляксея Навальнага. Яму разбілі акно ў аўтамабілі, распылілі ў вочы слезацечны газ, а потым білі малатком (не менш за 15 удараў). У расіяніна была зламаная рука, пашкоджаная нага.

Сёння стала вядома, што двух падазраваных у нападзе на Волкава затрымалі ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі