У Салігорску Юрый Корзун пратэстуе ў шахце на 305-метровай глыбіні

У Салігорску Юрый Корзун пратэстуе ў шахце на 305-метровай глыбіні

У Салігорску 42-гадовы Юрый Корзун пратэстуе ў шахце на 305-метровай глыбіні. Шахцёр заявіў свае палітычныя патрабаванні і адмаўляецца выходзіць на паверхню. На сваёй старонцы ў ВК Корзун патлумачыў свой учынак. "Усё свядомае жыццё я жыву пры рэжыме Лукашэнкі, — піша ён. — Заўсёды быў апалітычны, але цяпер не магу застацца ў баку". Шахцёр абураны дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі і гвалтам сілавікоў у дачыненні мірных пратэстоўцаў і выпадковых мінакоў.

"Спыніць прававы дэфолт і прыступіць да мірнага дыялогу змогуць толькі рабочыя прадпрыемстваў! — піша Юрый Корзун. — Больш улада не стане слухаць нікога! Так заявіў асабіста Лукашэнка".

Шахцёр адмаўляецца выходзіць на паверхню да выканання сваіх патрабаванняў. А гэта — спыненне запалохвання і звальнення працоўных, вызваленне сябраў страйкаму, спыненне выкрадання грамадзян невядомымі асобамі, спыненне гвалту ў дачыненні мірных пратэстоўцаў, адстаўка Лукашэнкі.

Страйкам "Беларуськалія" адзначае, што Корзун — адзін з самых вядомых у Салігорску гарнякоў, ён з'яўляецца выканаўцам гімна прадпрыемства. Па яго звестках, шахцёр прыкаваў сябе кайданкамі да абсталявання ў шахце. Таксама паведамляецца, што Юрыю Корзуну пагражаюць, на перамовы з ім паехалі прадстаўнікі адміністрацыі.

"Што далей? АМАП у шахты?", — пытаецца страйкам.

У Салігорску Юрый Корзун пратэстуе ў шахце на 305-метровай глыбіні
vk.com/zdravasol
У Салігорску Юрый Корзун пратэстуе ў шахце на 305-метровай глыбіні
vk.com/zdravasol

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі