Сталі вядомы паўфіналісты Лігі Еўропы, "Ліверпуля" сярод іх няма

Правал "Ліверпуля"

Правал "Ліверпуля" / Reuters

Сталі вядомы паўфіналісты футбольнай Лігі Еўропы, "Ліверпуля" сярод іх няма. Англійскі клуб выйграў у гасцях у "Аталанты", але толькі з мінімальным лікам 1:0, а гэтага было недастаткова для агульнай перамогі, паколькі дома было нечаканае паражэнне 0:3.

У іншых чвэрцьфіналах "Рома" прайшла "Мілан" (1:0, 2:1), "Баер" — "Вэст Хэм" (2:0, 1:1), "Марсель" — "Бенфіку" (1:2, 1:0, 4:2 па пенальці).

У 1/2 фіналу "Рома" сустрэнецца з "Баерам", а "Аталанта" — з "Марселем". Матчы прызначаны на 2 і 9 траўня.

У паўфіналах Лігі канферэнцый у тыя ж даты згуляюць "Фіярэнціна" і "Бруге", "Астон Віла" і "Алімпіякос".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі