Пра сапраўдных тэрарыстаў, “удар па Вільні”, экстрэмістаў і Дзень Волі — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Тэракт у Маскве пакінуў і паставіў шмат пытанняў. Прычым пытанні гэтыя актуальныя як для Расіі, так і для Беларусі і для Еўропы ўвогуле. Асабліва, калі мы кажам пра Еўропу, непрыемнай гэтая пагроза з боку тэрарыстычных ісламісцкіх арганізацый выглядае на фоне пагрозы, якую стварае Масква пры падтрымцы лукашэнкаўскага рэжыму для “памежных” краін ЕС. А для беларускіх дэмсіл гэтая сітуацыя нясе новыя выклікі.

Ці выглядае праўдзівай версія з тэрарыстамі малавядомай ісламісцкай арганізацыі і ці магчымы “ўкраінскі след”? Ці сапраўды існуе пагроза вялікай вайны і як словы Сахашчыка будуць успрынятыя ў Літве? Якое значэнне мае сёння для беларускай нацыі Дзень Волі і якая роля дыяспары на шляху да волі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі