На прапагандыстку Вольгу Бондараву падалі ў суд

Вольга Бондарава

Вольга Бондарава / кадр з YouTube-канала Бондаравай

У суд на вядомую прарасійскую прапагандыстку Вольгу Бондараву падало таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", якое валодае гарадскім парталам Grodno.in, заўважыў праваабарончы канал "Права маюць".

У суд "інфаказачку" выклікаюць не па палітычных матывах, а па "абароне дзелавой рэпутацыі". Разгляд справы ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці запланаваны на 25 красавіка. Суддзя — Эдуард Кароль.

Сама Бондарава ў сваіх сацсетках пра суд нічога не пісала. На сайце Grodno.in таксама няма згадак пра суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі