Мужа і жонку затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей

Вулічная акцыя ў Мінску ў верасні 2020-га

Вулічная акцыя ў Мінску ў верасні 2020-га / Euroradio

Мужа і жонку затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей. За ўдзел у адным з маршаў 2020-га ў Мінску Мікалаю і Іне Шляжко прысудзілі па два з паловай гады "хатняй хіміі". Справу разглядаў суд Савецкага раёна сталіцы, суддзя — Вольга Емельянчанка, паведамляюць праваабаронцы.

Мікалай і Іна Шляжко прызналі віну. Мужчына пацвердзіў, што яны выходзілі на праезную частку дарогі. Доказам па справе былі фотаздымкі ў тэлефоне, на якіх муж і жонка знаходзіліся на праезнай частцы падчас вулічнай акцыі. Іх вызвалілі ў зале суда (з часу затрымання яны былі пад вартай).

Муж і жонка былі ўнесеныя ў "спіс экстрэмістаў". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі