"Брэст" зраўняў лік у паўфінальнай серыі беларускай экстралігі з "Шахцёрам"

"Шахцёр" — "Брэст"

"Шахцёр" — "Брэст" / hockey.by

"Брэст" зраўняў лік у паўфінальнай серыі беларускай хакейнай экстралігі з "Шахцёрам" — 1:1. Салігорцы прайгралі на сваёй пляцоўцы ў авертайме — 1:2 (1:0, 0:1, 0:0, 0:1). У першым матчы яны перамаглі ў авертайме з лікам 5:4.

Матчы ў Брэсце прызначаны на 29 і 31 сакавіка.

У чацвер у іншай паўфінальнай серыі "Гомель" прымае "Металург". У першым матчы жлобінцы перамаглі з лікам 3:0.

"Брэст" зраўняў лік у паўфінальнай серыі беларускай экстралігі з "Шахцёрам"
hockey.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі