Беларускі порт у Мурманску пабудуе "бізнесвумэн" з каманды "кашалька" Лукашэнкі

Нэлі Малярова

Нэлі Малярова / "Бюро"

Расследавальнікі "Бюро" высветлілі, што да будаўніцтва порта ў Мурманску можа мець дачыненне "нафтавы кашалёк" Лукашэнкі Мікалай Варабей і яго кампаніі.

На днях паведамлялася, што беларускія інвестары плануюць пабудаваць порт у Мурманскай вобласці. Пагадненне пра гэта падпісалі губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і гендырэктар расійскай кампаніі "Марскі тэрмінал "Вароты Арктыкі" Андрэй Бунакоў. Уладальнікамі кампаніі лічацца нейкая беларуска Нэлі Малярова (1%) і беларуская кампанія "Лагістык Энерджы" (99%). Хто яны?

Журналісты пазналі ў Андрэю Бунакове былога гендырэктара "Белшыны", якога затрымлівалі год таму. Тады за яго заступаліся прадстаўнікі дзейнай улады — Раман Галоўчанка, Наталля Качанава і Пётр Пархомчык.

Кампанія "Лагістык Энерджы", якой аднаасобна з лістапада 2022 года валодае Нэлі Малярова, зарэгістраваная па тым жа адрасе, што і іншая вядомая лагістычная кампанія — "Белказтранс". Гэта актыў Мікалая Вараб’я. Кампанія была запісаная на яго асабіста да снежня 2020 года.

Дзякуючы КіберПартызанам журналісты "Бюро" высветлілі, што Нэлі Малярова працавала ў "Белказтрансе" ў 2021 годзе, яна родам з Наваполацка. Яе муж Аляксандр Маляроў лічыўся супрацоўнікам іншай кампаніі, якой сувалодаў Мікалай Варабей, — "Інтэрсэрвіс".

Дырэктар "Лагістык Энерджы" Марат Малецкі адмовіўся ад каментароў "Бюро". Але журналісты высветлілі, што яго поўны цёзка двойчы быў назіральнікам у Наваполацку на выбарах у Беларусі — дэпутацкіх у 2019 годзе і прэзідэнцкіх у 2020 годзе. А таксама яго цёзка быў начальнікам вытворчага аддзела завода "Палімір" у Наваполацку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі