Вы тут

З'явіўся новы кліп Паўла Аракеляна "Заўтра"

Анімацыя ад Маргарыты Ціхановіч.

З'явіўся новы кліп беларускага музыкі Паўла Аракеляна, які мае назву "Заўтра". Песня Аракеляна сумнаватая, бо ён піша пра рэаліі сённяшняй Беларусі і магчымую невясёлую будучыню: "Заўтра я пайду паміраць, мяне заб'юць наўпрост на вуліцы... Страшна хочацца жыць, але як, калі Айчына руйнуецца?".

Анімацыю для кліпа выканала Маргарыта Ціхановіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.