З'явіліся падрабязнасці "вогненнага" ДТЗ на плошчы Перамогі ў Мінску

Аўтамабіль урэзаўся ў прыступкі ля манумента Перамогі і загарэўся / скрыншот​
Аўтамабіль урэзаўся ў прыступкі ля манумента Перамогі і загарэўся / скрыншот​

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ на плошчы Перамогі ў Мінску, якое адбылося мінулым вечарам. Ратавальнікі раней расказвалі, што тушылі падпалены аўтамабіль, які трапіў у аварыю.

ДТЗ адбылося каля 21:40. Toyota рухалася па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Янкі Купалы ў напрамку плошчы Перамогі.

"На кальцы кіроўца не спыніўся, наехаў на бардзюр, пасля чаго апынуўся на прыступках манумента, урэзаўся ў агароджу і вылецеў на адваротны бок кальца",гаворыцца ў паведамленні МУС.

Машына загарэлася, тушыць яе яшчэ да прыезду ратавальнікаў пачалі відавочцы здарэння.

За рулём Toyota быў 33-гадовы жыхар Барысава. Растлумачыць, што адбылося, ён не змог. Яго забралі медыкі.

Па факце ДТЗ зараз ідзе праверка. Следчыя чакаюць вынікаў экспертызы, якая адкажа на пытанне, быў кіроўца цвярозы ці не. Аднак ужо вядома, што на рахунку барысаўчаніна больш за 40 пратаколаў аб парушэнні ПДР. Яго нават пазбаўлялі правоў за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

МУС таксама апублікавала відэа, на якім выразна бачныя момант сутыкнення з прыступкамі каля манумента і пралёт падпаленай машыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі