Зянон Пазняк: "Хуткай перамогі не будзе"

Зянон Пазняк: "Хуткай перамогі не будзе"

Чакаць сёлета ўвесну падзення рэжыму Лукашэнкі — зарана, напісаў у Фэйсбуку Зянон Пазняк. Ён называе гэта "эйфарычнымі разважаннямі людзей у стане ілюзій".

Таксама Пазняк крытыкуе тых, хто заяўляе, што беларуская нацыя дафармавалася ў 2020 годзе: "Пры гэтым абавязкова жуецца памылковае і шкоднае сцвярджэнне аб раптоўным стварэнні беларускай нацыі ў 2020 годзе, аб тым, што гэта будзе небывалая нацыя ўсіх грамадзян без увагі на сацыяльныя падзелы і нацыянальныя асаблівасці, на мову, рэлігію і т. п. лявацкая рыторыка. І ўсе разам, маўляў, з'яднаюцца, створаць такую салідарную нацыю дый перамогуць антыбеларускі рэжым".

Палітык-эмігрант заяўляе, што не варта спадзявацца на блізкую перамогу. На яго думку, Лукашэнка не спыніцца перад знішчэннем беларускай дзяржаўнасці: "Мушу расчараваць. Хуткай перамогі не будзе (і "нацыі" такой не будзе).  Прамаскоўскі рэжым завостраны на зьнішчэнне беларускай нацыі. Калі спатрэбіцца, ён не спыніцца (ён здольны і мае магчымасці) зрабіць тое фізічна і разбурыць дзяржаву".

Выратаванне Пазняк бачыць у нацыянальна-вызвольным руху і нацыі, "заснаванай на ўсведамленні сваёй нацыянальнай мовы, нацыянальнай сведамасці, культурнай і гістарычнай велічы".
 
Свой допіс ён завяршае фразай Кастуся Каліноўскага: "Будзьце спакойныя і вастрыце косы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі