Вы тут

Зяленскі: Расія павінна адказаць за стварэнне пагрозы для Запарожскай АЭС

Запарожская АЭС / Энергаатам

Расія павінна адказаць за стварэнне пагрозы для Запарожскай АЭС.Пра гэта ў чарговым відэазвароце заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. "Гэта адкрытае і дзёрзкае злачынства, гэта акт тэрору", — сказаў ён.

Абстрэлы АЭС адбыліся ў пятніцу. Аднак станцыя працягвае працаваць, выкідаў радыеактыўных рэчываў не зафіксавана.

Запарожская АЭС — найбольшая атамная станцыя ў Еўропе. З вясны яе кантралююць расійскія войскі. Расіяне заявілі, што 5 жніўня АЭС абстралялі ўкраінскія войскі. Кіеў заявіў, што гэта расійская правакацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.