Вы тут

Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

Аляксандр Груша / facebook.com

У Акадэміі навук працягваюцца кадравыя чысткі, піша найстарэйшая газета Беларусі. 

З 1 ліпеня звальняецца дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандр Груша. Прычым новы працоўны кантракт з ім падпісалі толькі паўгода таму. 

49-гадовы Груша — доктар гістарычных навук, гісторык-медыевіст, вядомы далёка за межамі Беларусі.

У структуры Акадэміі навук ён працаваў з 1996 года, у 2014 годзе ўзначаліў бібліятэку НАНБ. У ягоныя навуковыя інтарэсы ўваходзіць фармаванне пісьмовай культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIII — першай траціне XVI стагоддзя. Груша — адзін з найлепшых знаўцаў кірылічнай палеаграфіі таго часу. 

Таксама журналісты пішуць пра новыя чысткі сярод супрацоўнікаў Інстытута гісторыі Акадэміі навук. Пад іх ужо трапілі археолагі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман, але на гэтым, верагодна не спынмцца. 

З'явіліся звесткі, што ў адміністрацыі Лукашэнкі нядаўна стварылі камісію па праверцы дзейнасці Інстытута гісторыі. Узначалі яе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Максім Рыжанкоў. У яе сярод іншых увайшлі дэпутат Ігар Марзалюк, кіраўнік таварыства "Веды" Вадзім Гігін, рэктар Акадэміі кіравання, былы дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч, дэкан гістфака БДУ Аляксандр Каханоўскі, рэктарка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Кітурка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.