Звольнены галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра" Сяргей Ташуеў

Звольнены галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра" Сяргей Ташуеў

Звольнены галоўны трэнер футбольнага клуба "Шахцёр" (Салігорск) 60-гадовы Сяргей Ташуеў, інфармуе fcshakhter.by. Такое рашэнне прынялі 4 лістапада на сустрэчы клуба і трэнерскага штаба. Супрацоўніцтва скасавалі "па пагадненні бакоў". Трэнеру і яго камандзе падзякавалі за зробленую працу і пажадалі "ўдачы ў далейшай кар'еры". Ташуеў — расійскі спецыяліст. Яго прызначылі галоўным трэнерам "Шахцёра" ў красавіку 2018-га.

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера салігорцаў стаў Сяргей Нікіфарэнка. Склад яго штаба можна пабачыць тут.

Адстаўка Ташуева адбылася за тры туры да заканчэння чэмпіянату краіны. Напярэдадні "Шахцёр" згуляў у гасцях унічыю 1:1 з брэсцкім "Дынама". У каманды 59 ачкоў, яна займае трэцяе месца і ўжо забяспечыла сабе бронзавыя медалі першынства Беларусі. Аднак гарнякі могуць пазмагацца і са срэбраныя медалі з БАТЭ, у якога 61 ачко. Брэсцкае "Дынама" лідыруе з 68 ачкамі.

У кастрычніку Сяргей Ташуеў у адным з інтэрв'ю выказаўся наконт селекцыйнай працы ў клубе. Паводле яго слоў, пра з'яўленне новага футбаліста ён даведваўся "праз сайты, эсэмэскі, у выпадковых размовах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі