Вы тут

Звальненні адбываюцца і ў беларускіх архівах

Дзяніс Лісейчыкаў і Дзмітрый Яцэвіч / Фота з сацсетак

Звальненні прайшлі па беларускіх музеях, цяпер яны адбываюцца ў архівах. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, акцыя закранула кіраўніцтва Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У пятніцу быў апошні працоўны дзень яго дырэктара Дзмітрыя Яцэвіча. Ён займаў пасаду дзесяць гадоў. Сёлета яму не працягнулі кантракт.

Як стала вядома, звольніўся на ўласнае жаданне намеснік дырэктара па навуцы Дзяніс Лісейчыкаў. Гэта вядомы беларускі навуковец, кандыдат гістарычных навук.

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі іх прозвішчы яшчэ не прыбралі.

Дзяніс Лісейчыкаў у архіве / facebook.com/dzianis.liseichykau

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.