ЗША запускаюць ленд-ліз для Украіны

ЗША запускаюць ленд-ліз для Украіны

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за законапраект пра ленд-ліз для Украіны: 417 — за", 10 — "супраць" (раней яго ўхваліў Сенат). Ён істотна аблягчае пастаўкі зброі, так неабходнай украінскім Узброеным сілам.

Ленд-ліз запускаецца ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны. Цяпер павінен паставіць подпіс прэзідэнт Джо Байдэн.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак піша, што прэзідэнт ЗША атрымае пашыраныя паўнамоцтвы што да перадачы Украіне абарончых сродкаў для "абароны цывільнага насельніцтва ад расійскай ваеннай агрэсіі". У выніку будуць устаноўленыя паскораныя працэдуры для паставак ва Украіну. І гэта "дазволіць нам выбіць расійскую армію з нашых тэрыторый", адзначае Ярмак. Паводле яго слоў, "ленд-ліз азначае ўпэўненасць ЗША ў перамозе Украіны над Расіяй".

28 красавіка стала вядома, што ЗША збіраюцца выдзеліць Украіне дадатковыя 33 млрд долараў — на гуманітарную, ваенную дапамогу, на падтрымку ўкраінскай эканомікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі