Вы тут

ЗША адмовіліся прызнаваць Беларусь рынкавай эканомікай

Падзеі лета-восені 2020-га ў Беларусі перакрэслілі ўсе пазітыўныя змены ў дачыненнях Мінска і Вашынгтона / Наша ніва

ЗША адмовіліся прызнаваць Беларусь рынкавай эканомікай. Мінск прасіў Вашынгтон зняць статус краіны з нярынкавай эканомікай. Аднак Міністэрства гандлю Злучаных Штатаў аб'явіла, што "Беларусь застаецца краінай з нярынкавай эканомікай у адпаведнасці з антыдэмпінгавым заканадаўствам ЗША".

Калі б статус быў зменены, для беларускіх экспарцёраў быў бы спрошчаны доступ на амерыканскі рынак. Таксама мяркуецца, што такі крок паспрыяў бы ўступленню нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Беларуска-амерыканскія адносіны ў апошнія гады перажывалі пацяпленне, пра што неаднаразова заяўляў Аляксандр Лукашэнка. Аднак падзеі лета-восені 2020-га ў Беларусі перакрэслілі ўсе гэтыя пазітыўныя змены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.