Золатавалютныя рэзервы Беларусі зніжаюцца трэці месяц запар

Золатавалютныя рэзервы Беларусі зніжаюцца трэці месяц запар

Па стане на 1 красавіка міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 6 940 мільёнаў долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За сакавік ЗВР знізіліся на 174,5 мільёна долараў (2,5%). У лютым 2020-га скарачэнне было меншым — 88,9 мільёна долараў (1,2%). Агулам жа зніжэнне ЗВР фіксуецца ўжо трэці месяц запар. Ад пачатку года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 7,3%.

Сакавіцкае зніжэнне ў Нацбанку тлумачаць выплатамі ўнутраных і знешніх валютных пазык на суму каля 310 мільёнаў долараў, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

У адпаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём ЗВР на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6 мільярдаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі