Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за травень выраслі на 6,7%

ЗВР Беларусі растуць другі месяц запар / pixabay.com

Па стане на 1 чэрвеня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 763,1 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За травень 2021 года яны выраслі на 485,2 мільёна долараў ЗША, або на 6,7%. ЗВР растуць другі месяц запар: у красіавку яны павялічыліся на 337,9 мільёна долараў ЗША, або на 4,9%.

Рост ЗВР у траўні ў Нацбанку тлумачаць купляй валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.

За травень Беларусь выплаціла па ўнутраных і знешніх пазыках каля 132 мільёнаў долараў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.