Знакаміты карэйскі рэжысёр Кім Кі Дук памёр у Латвіі ад Covid-19

Знакаміты карэйскі рэжысёр Кім Кі Дук памёр у Латвіі ад Covid-19

У Латвіі ад ускладненняў, выкліканых Covid-19, памёр сусветна вядомы южнакарэйскі рэжысёр Кім Кі Дук — лаўрэат Канскага, Венецыянскага і Берлінскага кінафестываляў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, перадае delfi.lv, 59-гадовы рэжысёр прыбыў у Латвію, каб купіць дамок у Юрмале і аформіць від на жыхарства. Але на запланаваную сустрэчу рэжысёр не з'явіўся і з 5 снежня перастаў выходзіць на сувязь. Яго калегі паднялі трывогу і пачалі пошук Кім Кі Дука па лякарнях. 

11 снежня стала вядома, што рэжысёр памёр. 

Кім Кі Дук (Kim Ki Duk) атрымаў узнагароды Венецыянскага кінафестывалю за фільмы "П'ета" і "Пусты дом", Канскага кінафестывалю — за фільм "Арыран", Берлінскага кінафестывалю — за стужку "Самарыцянка". Таксама вядомасць атрымалі яго стужкі "Вясна, лета, восень, зіма і зноў вясна", "Нацягнутая цеціва", "Час", "Уздых".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі