Змітрака Бядулю перапахавалі пад праваслаўным крыжом з надпісам па-руску

Змітрака Бядулю перапахавалі пад праваслаўным крыжом з надпісам па-руску

На Усходніх могілках Мінска 3 лістапада адбылося перапахаванне парэштак пісьменніка-нашаніўца Змітрака Бядулі (сапр. Самуіл Плаўнік). Класік беларускай літаратуры памёр у эвакуацыі ва Уральску (Казахстан) у 1941 годзе і быў там пахаваны. 

У лютым 2020-га адбылася эксгумацыя парэшткаў, самалётам іх даставілі ў Беларусь. Як распавёў сын пісьменніка Яфім Плаўнік, прах бацькі на радзіму ўдалося перавезці толькі з сёмай спробы, перадае Радыё "Свабода". Да перапахавання прах Змітрака Бядулі захоўваўся ў Ільінскай царкве ў Бабруйску.

Хаця пісьменнік быў па веравызнанні юдэем, а потым, верагодна, атэістам, пахавалі яго пад праваслаўным крыжом. Паніхіду на Усходніх могілках Мінска адслужыў праваслаўны святар айцец Віктар, а таксама малітву на іўрыце прачытаў равін Грыша Абрамовіч.

На магіле паставілі крыж з надпісам па-руску. Пазней абяцаюць абвясціць конкурс на помнік. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі