Зміцер Лукашук прэзентаваў у Нью-Ёрку кнігу пра беларускую нацыянальную ідэю

Зміцер Лукашук на прэзентацыі кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя на Маршы" у Н'ю-Ёрку / асабісты архіў
Зміцер Лукашук на прэзентацыі кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя на Маршы" у Н'ю-Ёрку / асабісты архіў

Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук прэзентаваў у Нью-Ёрку кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя на Маршы", створаную на падставе інтэрв'ю ў межах праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё. Разам з новай кнігай Зміцер павёз у Амерыку і першы том — "Беларуская нацыянальная ідэя" — выдадзены ў лістападзе 2020 года і прызнаны ў Беларусі "экстрэмістскім". Цяпер кніга перавыдадзеная і яе таксама можна набыць падчас прэзентацыі ў ЗША.

Апроч Нью-Ёрка кнігі пра беларускую нацыянальную ідэю аўтарства Змітра Лукашука і Максіма Гарунова будуць прэзентаваныя 28-га кастрычніка — у Філадэльфіі, 29-га — у Чыкага, 1-га лістапада — у Сан-Францыска, 3-га — у Лос-Анжэлесе і Маямі. 

Разам са Змітром у амерыканскія гастролі выправіліся і легендарныя беларускія гурты — Volski i J:Морс. За графікамі іх канцэртаў сачыце ў сацыяльных сетках каманд.

Зміцер Лукашук прэзентаваў у Нью-Ёрку кнігу пра беларускую нацыянальную ідэю
Зміцер Лукашук прэзентаваў у Нью-Ёрку кнігу пра беларускую нацыянальную ідэю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі