Жыхар Уладзівастока памёр пасля затрымання за пратэст на прызыўным пункце

Мабілізацыя ў РФ / kommersant.ru

Жыхар Уладзівастока 39-гадовы Сяргей Федасеенка памёр пасля затрымання за пратэст на прызыўным пункце ваенкамата, піша @astrapress. Здарэнне адбылося 27 верасня. Мужчына прыйшоў на тэрыторыю мясцовага прызыўнога пункта і пачаў выказваць сваю незадаволенасць. Кіраўніцтва ваенкамата выклікала паліцыю. Федасеенку закавалі ў кайданкі і пасадзілі ў службовы аўтамабіль. Што было з ім далей — невядома.

Паліцэйскія заявілі, што калі прыехалі ў паліцыю і яны адкрылі машыну, убачылі, што мужчыне дрэнна і выклікалі хуткую. Медыкі канстатавалі смерць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.