Журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі на 8 гадоў калоніі

Ксенія Луцкіна на судзе / sb.by

Палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі на 8 гадоў калоніі. Суддзя Таццяна Фалькоўская прызнала яе вінаватай у "Змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Луцкіна за кратамі са снежня 2020-га. Яна мае сур'ёзнае захворванне і прасіла суд адпусціць яе да сына.

Спачатку журналістку вінавацілі ў "нявыплаце падаткаў", але потым пачалі новую справу.

Луцкіна — былая журналістка БТ. Адтуль яна сышла на хвалі пратэстаў у 2020 годзе. Яна далучылася да дзейнасці Каардынацыйнай Рады, што і стала падставай для крымінальнай справы. У судзе было абвешчана, што журналістка "выступіла з ініцыятывай стварыць альтэрнатыўнае тэлебачанне" і нават "альтэрнатыўны Мінінфарм".

Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.