Журналістку Ціну Палынскую аштрафавалі на 3200 рублёў за жоўтую і сінюю стужкі

3200 рублёў (100 базавых велічыняў) — такі штраф прысудзілі журналістцы Ціне Палынскай за жоўтую і сінюю стужкі на сумцы.

Жыхарку Полацка затрымалі 5 чэрвеня пасля ператрусу ў яе дома. Нагодай стаў крытычны пост у "Фэйсбуку" пра візіт у Беларусь патрыярха Кірыла. З нагоды паста Следчы камітэт праводзіць праверку — Палынскай пагражае крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.