Журналістаў Анджэя Пісальніка і Інэсу Тодрык-Пісальнік адпусцілі

Журналістаў Анджэя Пісальніка і Інэсу Тодрык-Пісальнік адпусцілі

Затрыманыя ўдзень 14 красавіка журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік — ужо на волі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Іх дапыталі ў Мінску і вярнулі назад у Гродна. 

Як распавядала Еўрарадыё, журналісцкую сям'ю затрымалі сёння ў першай палове дня. У іх кватэры адбыўся ператрус, пасля чаго іх павезлі ў сталіцу.

Таксама 14 красавіка гродзенская пракуратура паведаміла, што напярэдадні Анджэй Пісальнік атрымаў афіцыйнае папярэджанне за выказванні, зробленыя ім на пачатку красавіка ў эфіры польскіх радыястанцыяў. На думку пракуратуры, змест яго выказванняў "супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі