Журналіст КП Генадзь Мажэйка з СІЗА віншуе міністраў з прафесійнымі святамі

Журналіст КП Генадзь Мажэйка з СІЗА віншуе міністраў з прафесійнымі святамі

Зняволены журналіст "Комсомольской правды" Генадзь Мажэйка прыдумаў, як ажывіць шэрыя будні ў СІЗА. Ён віншуе з прафесійнымі святамі міністраў і кіраўнікоў іншых ведамстваў і буйных прадпрыемстваў. І радуецца, уяўляючы іх рэакцыю, калі яны бачаць адрас адпраўніка на канверце.

Пакуль што Мажэйка не атрымаў ніводнага адказу на такія лісты.

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. За тры дні да таго "Комсомольская правда в Беларуси" апублікавала артыкул са станоўчай характарыстыкай Андрэя Зельцара, забітага ў Мінску ў перастрэлцы з чэкістамі. Яму прад'явілі абвінавачанне ў распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі