Вы тут

Журналіст і палітвязень Алег Груздзіловіч 10 дзён прабыў у штрафным ізалятары

Алег Груздзіловіч / З архіву dw.com

Журналіст і палітвязень Алег Груздзіловіч 10 дзён прабыў у штрафным ізалятары. У канцы траўня яго этапавалі ў магілёўскую калонію № 15. І адразу ж адправілі ў штрафны ізалятар. Жонка Мар'яна лічыць, што мужа маглі адправіць туды другі раз, паколькі зноў няма лістоў.

У пачатку сакавіка ў Мінску Груздзіловіча асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у пратэсных акцыях. Але ён на іх прысутнічаў як пазаштатны журналіст "Народнай волі". 

Алег Груздзіловіч — былы журналіст Радыё "Свабода" (прызнанае ў нашай краіне "экстрэмісцкім фармаваннем"). Ён знаходзіцца за кратамі з 23 снежня 2021 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.