Вы тут

Журналіст Дзяніс Івашын сустракае Вялікдзень у карцары гродзенскай турмы

Дзяніс Івашын

Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын сустракае Вялікдзень у карцары. Днямі для яго не прынялі перадачу. Калі жонка звярнулася па тлумачэнні да адміністрацыя турмы №1 горада Гродна, дзе знаходзіцца Івашын, ёй патлумачылі, што журналіст змешчаны ў карцар. Гэта значыць, што перадачы для яго не прымаюцца, а таксама — што ў яго не будзе сустрэч з адвакатам, паведамляе "Радыё Рацыя".

1 траўня мінула 50 дзён, як Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі. Журналіста затрымалі 12 сакавіка, калі ён ішоў у аптэку за лекамі. Нагодай для гэтага, па меркаванні яго калегаў, сталі расследаванні пра тое, як колішнія супрацоўнікі ўкраінскага "Беркута" ўладкоўваюцца на службу ў беларускую міліцыю.

12 сакавіка да позняй ночы ў кватэры журналіста праходзіў ператрус. Таксама ў той той вечар вобшук адбыўся дома ў маці Дзяніса. А 15 сакавіка сілавікі прыйшлі, каб абшукаць жытло яго 95-гадовай бабулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.