Вы тут

Журналіст Андрэй Кузнечык і яшчэ 15 чалавек прызнаныя палітвязнямі

Андрэй Кузнечык / facebook.com 

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 16 чалавек. 

Гэты статус атрымаў фрылансер Радыё "Свабода" Андрэй Кузнечык, якога спярша асудзілі на адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу.

Таксама палітзняволенымі прызнаныя ўдзельнікі акцыяў пратэсту Святлана Каленчыц, Мікіта Дзмітрыеў, Фёдар Жэжэлеў, Антон Лучкін, Аляксандр Гашко, Дзяніс Насура, Святлана Хромава, Яна Хромава, Сяргей Батура, Галіна Сямечка, Антон Драздоўскі, Кірыл Малышэнка, Яўген Асіпчык, Алена Лазарчык і Матфей Гаўрыленка.

Праваабаронцы заклікаюць вызваліць іх, а таксама іншых палітычных зняволеных. 

Пад заявай падпісаліся Беларуская ассацыяцыя журналістаў, праваабарончы цэнтр "Вясна", Прававая ініцыятыва, Lawtrend, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр. 

На сёння ў Беларусі налічваецца 978 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.